transborder art-laboratory
VKUS MASS

песни-пляски на заказ  +  belaболь

aртур вiлк :: боль

Маналогас

Хто такое Я? Я ёсцьЯно, Я ёсцьандрагін. Маючы вялікае шчасце не ведаць міфа аб тым, як маланка падзяліла чалавечую плоць на два кавалкі, мы з радасцю паведамляем: кіпцюрасты мудрэц памыляўся ў сваім алфавітным гумары! Перавод стрэлак гадзінніка і пераклад журналізму ў фармат book'і - гэта не смешна, але і не настолькі сумна, каб не расплюшчваць усмешку па твары.
Я ваша адсутнасць свядомасці. Я біёграф і летапісец вашых глыбіняў.
Я пажыральнік, ганіцель і давіцель студэнтыкаў.
Я той, хто выпадкова перайшоў у свет аналізу. Свет раскладанняў - гэта не рэальнасць. Свет раскладанняў - гэта усяго тое месца, дзе Я не самотнае, а падзелена на дзве паловы, як расколаты сімвал суб'екта.

Як маешся?

- Вітаю! - сказала прынцэса ў пустэчу.
- І табе не хварэць, - адказаў утвораны з нішто цень спакойным маладым мужчынскім голасам.
Святло начных нябескіх кветак было не яркае. Цень адарваўся ад магільнага помніка і прыняў выразную цялесную форму.
- Як маешся? - спытала Прынцэса…

Пахавальнае спатканне

І парадзіў розум дзіцячай эпохі найдзіўнейшую істоту. І былі ў істоты вялікія вухі, маленькае цельца і члены-куксы. І мела істота поспех сярод натоўпаў чалавечых. Яна ўяўляла сабой нядрэнную прыладу-кувалду па раскладанні эпохі дуронства ў грудах мазгоў сярэдняга, а таксама - іншай статыстыкілюду. Нібыта йдзяцінства скончылася, але ж не- і сёння, як даніна павагі мінуўшчыне, з'яўляюцца нейкія атрады і іх антаганісты, штогатовы памянуць чаравіком са сталёвымі ўстаўкамі тое, што мела сябе ў тады…
Насустрач Прынцэсе і Пану ішлі плюшывыячабурашкаўцыў фуфайках з лісця чорных парэчак. Да іх на спатканне, чаканячы могільнікавую зямлю, ганарліва тупалі безвалосыясмяшарыкавы ў кофтах з лісцяў парэчак чырвоных. Смяшарыкавы і чабурашкаўцы варагавалі. Смяшарыкавы былі падобныя да чабурашкаўцаў, а чабурашкаўцы былі падобныя да смяшарыкавых. Яны былі сімваламі Трыумфу Хаосу і Парадку.
Іх, усіх іх, падзяляла важнае пытанне: як лепей разбіваць яйкі?
Смяшарыкавы меркавалі, што іх лепей біць пяткаю. Чабурашкаўцы настойвалі, што яйкі, якія разгромлены тупым шузам, выглядаюць значна якасней, чым тыя, што наадварот. Гэтая задача зусім не турбавала Пана, таму ён спрабаваў хавацца ў размове са сваім новым і непазнаным сябруком.
- Раздражняюць яны мяне, - звярнуўся Пан да Прынцэсы, прыціскаючы да грудзей прабірку і лісточкі старой паперы. - Хутка яны нас зняважаць фізічна і маральна, і ўсе нашы дзіцячыя веды, чамусьці назапашаныя ў нашых галоўках, сыйдуць ў нябыт. Адно радуе, мы памром - гэтыя таксама здохнуць. Хімія… А ты як лічыш?..
- Слухай, ё! Хімік! - нешта прарохкала па скурыда касцей Пана. -Ты, мля, чаго? Зусім? Хімік, сачы за тым, што ляпаеш! Хімік, а ты ведаеш, што робяць з такім траплом, як ты?..
"Пабіваюць. Як памятаю, так і ёсць", -скеміў Пан, знікаючы разам з Прынцэсай. У такт знікненню неўразуменне сачылася па твары ці то смяшарыкава, ці то чабурашкаўца з голым торсам, на якім крывавіўся надпіс"Фук мі!".

Пан

Жыццяпіс любога стварэння можна сустрэць у самых розных месцах, дзе збіраецца і лягчаецца народ: на школьнай парце, на дзвярах ці сцяне прыбіральні, нават на кавалку электроннага файла, які перадаецца сецявымі вірусамі. Аднак жа як быён ні выяўляўсябе, як бы ні выкручваўся, яго доля - прэзентацыя.
Пан быў. Жыў, вучыўся на хіміка. Хацеў рабіць бомбы, але са школы вынес толькі "цэ-два-аш-пяць-о-аш". "Пастградусны"каледж не даў новых ведаў, за выключэннем навыкуправільнага развядзення спірту вадой. Прадукт надзвычай удала прадаваўся бамжам. Кансьюмерысцкія патрэбнасці асобаў без вызначанага месца жыхарства -база асноўнагазаробка дрэннага спецыяліста па неарганіцы.
Кожнага разу, як падыходзіў да каледжа, Пан бачыў сваю мэтавую аўдыторыю. Перапаўзаючы з аднаго наседжанага-належанага топасу на іншы, бічы то расцякаліся, то уз'ядноўваліся са сваімі абрубкамі рук і цурбалкамі пратэзаў. Часцяком Пан не мог дагадзіць сваім пакупнікам, і тады даводзілася праходзіць мінаць люмпенітэт і задавольвацца багаццем смярдзючага духа, а не прыемным пахам грашовай матэрыі.
У каледжы Пана выдрэсіравалі на сярэдняе "тры", хаця агульная адзнака цягнула недзе на два с плюсам. Ад незадавальняючых адзнак і адлічэння яго выратоўвалі актыўны удзел у студэнцкай гумарыстычнай самадзейнасці, а таксама магія і хірамантыя па далоні дырэктара каледжа.
- О! Няужо так і будзе?
- Менавіта так! - выгукваў Пан і пяшчотна трымаўВалянціну Насільеўну запотную клюшню, якая поўнілася валютай, сакральным шчасцем, "рухомасцю" і нерухомасцю, забяспечанай старасцю з намёкам на маладога палюбоўніка і бессмяротнасць. Вось гэта самадзейнасць і дадавала яшчэ адзін плюс да непрыглядных марксаў Пана. "Ха-ха"Пан не любіў. Ён любіў адно трэндавыя фецішы. Цяга да ўзвышэння над людзьмі перамагала адчуванне нудоты ад смеху. "Калі я стаю трошкі вышэй, то я ўжо вышэй усіх гэтых людцаў - вырадкаў-рагатуноў!" - разважаў Пан (ён самотна стаяў на сцэне пасля рэпетыцыі чарговага капусніка. Выступленні на публіку не перашкаджалі Пану яе не любіць. Нават такую драбнюткую групу як сябры Пан не пераносіў. Сяброў, як і даўгачасовых спадарожніц, у Пана не было.
Як маешся?
Як маешся? - ізноў спытала Прынцэса ў Пана. Атрымала маўчанне і дадала:
- Ведаеш, мне крыху страшна… Было… Мілы… Добра, што ты прыйшоў! Добра, што гэтым ценем быў ты, а не хтосьці…
- А што, мог быць нехта іншы, больш значны і абагульнены?
- Можа быць, больш канкрэтны, а не… - Прынцэса усміхнулася. - Як маешся?
Вось так заўсёды! Як толькі ў чалавеку пачынаюць выяўляцца прыкметы таго, што магло бы выклікаць сімпатыю, ён пачынае гаворыць усялякія глупствы. Як маешся? О! Гэта адно з самых пачварных пытанняў з тых, што змаглі прыдумаць людзі. Пытанне - абывацельшчына! Пытанне - кляймо! Гукаць і кляйміць ім можна дазволіць выключна наймілейшым асобам.

Яечна-крывацечныя секты: нават мёртвым супакою няма

Вытрымка з газеты"Жоўтая крымінальшчына": Як паведамляе Міністэрства ўнутраных і вонкавых абмежаванняў, у ноч з суботы на нядзелю на гарадскіх могілках адбылася злосная оргія невядомых злосных зламыснікаў з крывёй ахвяр. Былі разбіты магільныя пліты і яйкі, чыя шкарлупіна была раскідана па хатах нябожчыкаў.

SMS (банальшчына)

- як маешся???? :
- мілы сустрэнемся )))) я хачу прыехаць да цябе
- dobra
- где?
- n garadskih mogilkah pricesa
- вой. а чаму там?
- Нудобра. а якой гадзіне мілы?
- v 0000.
- можа раней. у мяне апошні электрон у 20.00 прыязджае ^_^
- мілы адкажы!!!
- ne. tolki u 0000 u miane mal grosh pok
- да сустрэчы мой мілы Панчык :*

Добры чалавек

- Спужалася? - спытаў Пан.
- Не, болей здзівілася, - мовіла Прынцэса, аглядаючы безшпалерныя сцены і лямпачку на правадке. - Толькі што тут перад намі стаялі гэтыя …голеныя да плюшывыя… А зараз… Ты чараўнік?
- Не, штоты!.. Кладзіся побач, - Пан паляпаў па спружынах шырокага сеткавага ложку.
На бледным твары Прынцэсы выступіла чырвань, яе валасы зазіхацелі золатам, а пад кашуляй набрынялі грудзі.
- Калі табе давяраюць - гэта выдатна.Калі табе давяраюць давер'е-лепей удва разы. Мабыць, лепшага падарунка табе я не змагузрабіць.
- Ведаеш, добрая дзяўчына - няскладна выпаліў Пан, - гэта, як добры чалавек. А добры чалавек, прабач за пошласць, - мёртвы чалавек!.. Можа, зоймемся тым, што цяпер так модна: хочаш, я замеру твой чэрап?

BDSM

"Які незвычайны сон!" - песціўся Пан, бессвядома-механічна абмацваючы мяккую Лолу.
"Чаму? Чаму мне прысніўся гэты нягеглы белы мядзведзік? Чаму ён ліжа мае ступакі, ласкава кусае мой твар, торкаецца, як самае апошняе божаестварэннейка? Навошта ён адкусвае мой вялікі палец, выядае кавуновую мякаць з твару? Дзеля таго каб па-за летуценнямі, рыкаючы прадрацца з мяне іканнем падчас самага важнага? О не, ён хацеў мне нешта сказаць. Магчыма, сказаць тое, што я так бяспамятна і несумленна забыў, згубіў, растраціў.
Як утапічна, што Лола побач! Лола, калі б ты не была такаячулая, дык я задушыў быцябе, Ведзьма мая. "Ух, сцерва!" - гаўкнуў бы я табе, калі б ты быўсялянскім паэтам, а я -тваім гнаявым сваячком. Хто яшчэ ставіўся да мяне з такой цеплынёй? Так, была адна, якая схвастала мяне так, што і дагэтуль некаторыя рубцы на пятках гараць і падгнойваюцца, але ў параўнанні з тым, што дорыш мне ты - мая каралева болю!..
Ну ўсё, пара падымацца".
- Лолачка, душачка мая дыямантавая, пара ўставаць! Дзве гадзіны, колькі можна спаць?
- Уты адрыжка, -прабасіла Лола.
Павярнуўшы азадак да сцяны, рыла да Пана, Лола ўдарыла маза-палюбоўніка ў вока. Хук лежачы выштурхнуў паўзародак з канапы. Штосьці нават хруснула: "Магчыма, гэта крышталік", - уцяміў Пан. Уляпіўшыся ў падлогу, ён пачаў хаатычна разважаць пра светабудову і матрыярхат, пра Богамаці і чалавека, пра яго стварэнне.
"Вось што мы такое? Мы - гліна ў грубых жаночых руках, у тых самых, што мы купляем за танна. Жаночыя натруджаныя рукі, курвіны тонкія шыйкі, цэлюлітна-сінюшныя сцёгны. О, клубы! О, сцёгны! Працуй кулачком, вось так, в-о-о-о-сь т-а-а-а-а-а-а-к - так кажам мы ім, цвелячы іх хрусткімі грашыма, гузічкамі і таблеткамі… Вечнае і справядлівае жыццё. Наконт іх я магу сканструяваць некалькі сістэм, паверыць у іх, жыць з імі і ў іх. Можа лепей усведамляць тое, што я ёсць і ёсць цяпер? Памёр - мозг перастаў працаваць, сэрца спынілася, я знік - якая непрыемнасць! Памёр - пахне смажаным… анёлам, я прачнуўся ад гэтага смуроду… на троне… прытаміўся, задрамаў, бывае… чэрці нясуць мне чашу з віном і "анёльскімі" стравамі".
- А-а-а-а! Усё! Літасці! -залямантаваў Пан, бо пакуль яму так прывабна пра усё думалася, Лола прымацавала да грудзей лысую булаву на ланцугі і пачала апрацоўваць свайго раба гэным трыгруддзем па хрыбціне.
- Гы-гы, у ты адрыжка, гэта значыць, зайчык мой, - адказала на запыт Пана Лола, суравеючы з кожнай хвілінай.
- Ты чаго, паліцай ці што? Чаго па мазгаўні жалезінай гэтай?

Думала Прынцэса ў цягніку

"Думкі, думачкі, развагі. Што са мной? А вось што.
Ты. Ты такіэгаіст, такі дарагі. Ты для мянекаштоўны. Штодыктуе мне гэтуідэю? Мая слабасць? Адсутнасцьволі і адказнасці, а таксамаіншага, які мог бы замяніцьцябе? Так. Так, але не толькі. Я гляджу на твары-гэтыятварыварожыя, толькі ў некаторыхбачныя пробліскідабрыні. Усё зло. Усё зло, акрамятвайго вобразу, акрамя цябе.
Жанчына, мужчына, два карапузы на суседніх лавах. Дзьмуты паслярадавы жывоцік у мяне нават сімпатыю выклікаў. Вось так. Здаецца, я разгадала адзін намёк з фільма "Трывіяльная дуля", у той сцэне, дзе жонка Мікалая Лёхіна размаўляе прапузіка бы у Чыканеці. Мне здаецца, гаворка ідзе пра цяжарнасць. Лёхін вырашае праблему геніяльна: лачшыць аральна, просіць Яго пацалаваць.
Мілы Пан, які ты? Няважна! Хачу цябе! Ах!
А што з Сашам? Учора ён гаварыў аб тым, што ў нас усё добра. Гэта хлусня. Так ён спрабуе ўцячы ад праблемы, якую дрэнна асэнсоўвае. Я фармулюю яе так: пытанне "кахаеш ці не?" - гэта з вобласці ірацыянальнага і боскага. Сваім мозгам гэтага не зразумець, трэба зліцца душамі. Саша занадта слабы, каб злівацца.
Ах, Пан! Хутчэй бы… Які ты?"

Заканчэнне

Разгарнуўшы кнігу "Гідрацэфал", Пан паглыбіўся ў яе, а не ў сябе: " І чаму жа я не забіў яе? Адрэзаў бы яе камяністую галаву, напхаў бы пылам, заспіртаваў бы, ды любаваўся б".
- Гэта таму, што Эрот цябе спыніў! - сыкнула колба з белым росчынам.
- Хто тут?! … Не! Далоў Эрота!- закрычаў Пан, усё глыбей хаваючыся ў сваю ракавіну, і чым далей яго цела сплывала ў нутро прагнілай душы, тым мацней гучалі нераспазнавальныя словы Голасу.
- Вох, містыка праклятая! - вылаяўся Пан, - Ух, да чаго давя…
Голас рэальным метэарытам бухнуўся на Пана, пакінуўшы ад яго лужынку мёртвага малака. А вось калі б ён не быў такім зацятым уласнікам, задаволіў бы жаночыяжаданні, хоць бы крышачку, - жыў бы сабе, няхай і са смяротным грахом, мажліва, што ідаравалася б.
Усё. Студэнта больш няма.

***

Прынцэса вярталася дамоў на раннім цягніку, на яе цвёрдым твары чыталіся вершы, вартыя улётак феміністак:
Вы прывучаеце мяне да адзіноты
Перверсіямі і маўчаннем
Упадаеш у роспач…
Потым прывыкаеш, скараешся
І робішся імбрычкам
Перакіпелым, астылым
Бяздушным, эмаліраваным
Абыякавасцю адпаліраваным

"Трэба падаіць Лу; мужыкі -вычварэнцы і казлы", - падумала Прынцэса.

Канцэпцыя (замест пасляслоўя)

… - вось на чым я пабудаваў сваю справу.
Адзіны і яго здабытак
- Добры дзень, сябры! Добры дзень, яры!
- Добры дзень, сяброўкі! Добры дзень, ворагі!
Няма нічога больш нуднага, чым пераказ сябе ў роўнай прозе. І калі ужо складваць свае думкі ў нейкіх сухіх катэгорыях, трэба рабіць гэта няроўна і крывавата, каб не было адсутнасці шурпатасцяў. Дзеля чаго? Дзелязабавы. Бо ўсё, што мяне бавіць, робіць мяне весялей. А вас, мае маленькія?
Я ствараю лав сторы, прыпудраную актуальнай сацыяльшчынай. Пасля змяшчаю аб'ект у форму метанаратыва з мікраапавяданняў. Па якой формуле яе (гісторыю) будаваць? Лепш будзе так: сум, гуморчык, слінява-эратычныя паставы, якія патыхаюць булёнавымі тлустымі слёзкамі і жаночымі духмянымі пахамі. Запускаю гатовы прадукт у масы. Мыю - грэю рукі, падлічваю капіталы, больш сімвалічныя, чым эканамічныя (яно цярпіма, бо я яшчэ малады).
Сушоны вінаград гісторыі запечаны ў гераічным донкіхотска-садаўскам бытапісанні. Без вайны ідзе вайна: ні з кім, ні з чым, ні супраць каго - супраць нікога! Уласна, гэта і ёсць шмаццё болю, якое я спяшаюся вам упіхнуць.
Што гэты адыялагічны тэкст кажа сваім чытачам і аўтару? Адказ-імператыў: скарыстайце мяне, пакуль я не скарыстаў вас!
І яшчэ. Калі ласка, не забывайце пра тое, што ў кожнай ідэі ёсць законны і незаконны ўладальнік.

"Балявы" каментар Віктара Seph'а, удзельніка даследчай арт-лабараторыі Vkus Mass

У апавяданні "Боль" мне імпануе ідэя, якая сваёй відавочнасцю лётае ў паветры разам з адносінамі паміж мужчынамі і жанчынамі. "А вось калі б ён не быў такім зацятым уласнікам, задаволіў бы жаночыяжаданні, хоць бы крышачку, - жыў бы сабе, няхай і са смяротным грахом, мажліва, што ідаравалася б", - выконваць жаданне Іншага з пагрозай для сябе. Вельмі падобна на пастку, калі хтосьці прабіраецца павольнымі крокамі ў тваю свядомасць і засыпляе яе. Апісанне дзеяння ідзе разам з далейшай ацэнкай наступстваў дзеяння. Падумаеш, смяротны грэх… Не хвалюйся, даруецца. Не думай пра жаданне трэцяга роду, у якім ёсць жаданне цябе і мяне. Жанчына робіцца падобнай да пана толькі адной уласцівасцю. Кожны пан мае ўладу. Жанчына ў дадзеным выпадку праяўляе сваю ўладу, хоча задаволіць жаданне, у якім няма жадання Іншага. Але што там ёсць? Там ёсць прыгнятанне Іншага, панаванне над Іншым, уцёкі ад сябе, падстройванне свядомасці пад Трэцяга, некантралюемы парыў, прага валодаць Іншым, выкарыстоўваць Іншага. Боль… Яна, ён адчуваюць боль… Яна адчувае боль ад таго, што яе ўлада не дасканалая… Не абсалютная… Ён не жадае выконваць яе жаданні. Тады яна пакарае яго… Хоць ледзь-ледзь, тонкая лінія, якая канстытуявала б яе ўладу, уладу над Іншай душой, душой Іншага, душой мужчыны, душой чалавека. А ён? Ён адчувае боль, таму што яна не хочажадання трэцяга роду, жадання,у якім былі б яны, ён і яна, але не паасобку, не два дадаткі, не два складаемыя, а два агеньчыка, што танчаць разам, два бацькі жадання, права валодаць якім не мае ніхто. Ні ён, ні яна. Гэтым жаданнем валодае жыццё, гэтым жаданнем валодае свет людзей, гэтым жаданнем валодае вечнасць. Ён адчувае боль. Апынуўшыся перад брамай вечнасці, яна зачыняе яму ўваход. Боль ад адносін, калі Іншы адмаўляецца адказваць жаданню ў нас. Боль не хочацца цалкам выкінуць з сябе, ён ўрастае, павялічваецца, руйнуе ўласную цэласнасць. Адмова Іншага падрывае сябе знутры. Боль… Боль як заўсёдная барацьба з самім сабой, калі не памятаеш, чаму і калі пачаў ваяваць. Боль, што непрыкметна стаў сваім. Боль, ад якога нельга адмовіцца, не разбурыўшы нейкую частку сябе. Успамінай… Успамінай… Успамінай, калі ты адмовіўся верыць сабе. Успамінай, калі ты ўпусціў упершыню боль да сябе ўнутр.